
Галоўнае упраўленне разведкі Міністэрства абароны Украіны паведаміла, што ў некалькіх населеных пунктах Беларусі прайшло пахаванне вайскоўцаў, якія заключылі кантракты з расійскімі ПВК. У прыватнасці, указваецца, што жалобныя мерапрыемствы па загінуўшым салдатам-кантрактнікам прайшлі ў горадзе Мар’іна горка Мінскай вобласці (базуецца 5 асобная брыгада спецыяльнага прызначэння). А таксама ў Асіповічах Магілёўскай вобласці.
У цэлым удзел у вайне супраць Украіны непапулярны сярод беларускіх вайскоўцаў, сцвярджае разведка Украіны. У воінскіх часцях не праводзіцца сур’ёзнай агітацыі або прапагандысцкіх мерапрыемстваў. Зрэшты, вядома толькі пра выпадкі добраахвотнага падпісання кантрактаў з рознымі расійскімі ПВК. Асноўны матыў для гэтага – грошы, якія абяцаюць за ўдзел у баявых дзеяннях на ўкраінскай тэрыторыі.
У Беларусі афіцыйнай інфармацыі на гэты конт не было.
Поделиться ссылкой:
Падтрымаць «Народную Волю»
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!