
Вайна ёсць вайна. Чаго толькі не бывае! Пра выпадак, які адбыўся на Чарнігаўшчыне падчас знаходжання там расійскіх войскаў, паведамілі многія сайты. Няхай і чытачы «Народнай Волі» ведаюць…
Вяскоўцу Мікалаю Кулічэнку і двум яго братам пасля трохсутачных катаванняў акупанты звязалі рукі і ногі і стрэлілі ў галовы. Потым целы закідалі зямлёй. Але Мікалаю куля прабіла толькі мяккія тканкі, і яму ўдалося выжыць. Выбраўшыся з магілы, ён дабраўся да найбліжэйшай вёскі, дзе яго схавалі мясцовыя жыхары.
Скажаце: не можа такога быць? Можа. Калі пасля вызвалення вёскі магілу раскапалі, там было толькі два целы. У мужчын звязаны ногі і рукі, агнястрэльныя раненні галавы, пацвердзіў пракурор Чарнігаўскай раённай пракуратуры Сяргей Хамайка. Журналісты знайшлі трэцяга брата.
Усё пачыналася 18 сакавіка. Расійскія агрэсары правялі ператрус у доме братоў, знайшлі форму Узброеных сіл Украіны малодшага брата Яўгена і медалі дзеда. Паводле слоў Міколы, гэта стала прычынай будучых катаванняў і расстрэлу.
Яўгена вывелі на вуліцу, паставілі на калені і збілі дубінкай, якую ён зрабіў сам.
Хлопцам завязалі вочы, закінулі ў ваенную машыну і вывезлі з вёскі. Пазней стала вядома, што людзей для допытаў звозяць у Вішнева на тэрыторыю тартака.
«На паддонах ляжалі параненыя салдаты», – распавёў Мікалай.
У гэтым пакоі братоў трымалі тры дні. Потым павезлі на расстрэл. Расіяне выкапалі братам магілу. Усім тром звязалі рукі, ногі, завязалі вочы.
Першым застрэлілі малодшага. «У яму кінулі, а потым Дзіму расстралялі, але ў яму не кінулі. А потым, калі ў мяне стралялі, мяне яшчэ і штурханулі нагамі. Я ўпаў на старэйшага», – распавёў мужчына.
Куля прайшла скрозь шчаку і не закранула жыццёва важныя органы.
Нягледзячы на звязаныя ногі і рукі, Мікола выбраўся з магілы. Ён здолеў дабрацца да бліжэйшай вёскі, мінуўшы расійскі блокпост. Там яго прытуліла жыхарка вёскі Валянціна Пятроўна.
Аператыўна-следчая група пабывала на месцы пахавання пасля дэакупацыі пасёлка. Пракурор пацвердзіў інфармацыю, што ў братоў былі завязаны вочы, звязаны рукі і ногі, агнястрэльныя раненні.
Падраздзяленні СБУ робяць усё для ідэнтыфікацыі злачынцаў.
Поделиться ссылкой:
Падтрымаць «Народную Волю»
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!