Віктар Сазонаў

Гродзенскі празаік і праваабаронца Віктар Сазонаў стаў лаўрэатам літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» за 2021 год з раманам «Генетычны алфавіт».

«Глінянага Вялеса» атрымаў Віктар Сазонаў«Гліняны Вялес» – найстарэйшая недзяржаўная літаратурная прэмія Беларусі – была заснавана ў 1993 годзе Таварыствам вольных літаратараў. Сярод яе лаўрэатаў Алесь Разанаў, Уладзімір Някляеў, Уладзімір Арлоў, Алег Мінкін, Віктар Казько, Міхась Скобла, Ганна Севярынец, Міхал Андрасюк, Артур Клінаў і іншыя.

Пераможца ў конкурсе на найлепшую беларускамоўную мастацкую кнігу штогод вызначаецца менавіта ў маі. Сёлета ў шорт-лісце прэміі было дзевяць кніг. З іх тры зборнікі паэзіі, шэсць кніг прозы і адна кніга гістарычная. Перамог «Генетычны алфавіт» Віктара Сазонава.

Віктар Сазонаў жыве ў Гродне. Улетку 2021 года яго затрымалі і правялі дома ператрус. З ізалятара яго адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе. Зараз Віктар знаходзіцца ў статусе падазраванага.

Публікацыя з № 40 газеты “Народная Воля. Падпісацца на газету.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»