У інтэрнэце пачаўся збор подпісаў пад ініцыятывай унясення змен у Выбарчы кодэкс. Прапанова не банальная.

«У 2024 годзе пройдуць чарговыя выбары ў Палату прадстаўнікоў і мясцовыя Саветы дэпутатаў. Як заўсёды, на выбарах будуць прадстаўлены кандыдаты ад розных палітычных партый і палітычных рухаў.

У той жа час варта прызнаць немалаважны факт: у Беларусі адсутнічае адказнасць за невыкананне сваіх перадвыбарных абяцанняў (праграм) дэпутатамі. Таму мы, грамадзяніне Рэспублікі Беларусь, патрабуем прапрацаваць палажэнне аб абавязку кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, у дэпутаты ў выпадку іх абрання выконваць свае абяцанні, дадзеныя падчас перадвыбарнай агітацыі, у тым ліку – з дапамогай перадвыбарнай праграмы, і ўключыць гэтае палажэнне ў Выбарчы кодэкс. А таксама ўвесці адказнасць за невыкананне дэпутатамі сваіх перадвыбарных абяцанняў (праграм) пры наяўнасці іх віны ў гэтым», – гаворыцца ў тэксце звароту, які ініцыятары маюць намер накіраваць у… Палату прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь.

Выглядае неверагодным, што дэпутаты могуць прыняць закон, які будзе накладаць на іх дадатковую адказнасць. Але цікава, што яны адкажуць аўтарам ініцыятывы.

Публікацыя з № 40 газеты “Народная Воля. Падпісацца на газету.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»