Сёння КДБ прыйшоў да дырэктара газеты «Беларусы і рынак» Канстанціна Залатых. Таксама затрыманая бухгалтарка выдання Юлія Кахно. З галоўным рэдактарам «БіР» Андрэем Александровічам няма сувязі.

Па словах жонкі Залатых, яе мужу інкрымінуюць артыкул 130 КК Беларусі — «Распальванне нацыянальнай варажнечы». У яго канфіскаваныя ноўтбук і сродкі сувязі.

Пару гадзін таму Залатых і трое сілавікоў увайшлі ў рэдакцыю выдання. Імаверна там ідзе вобшук.

Пазней “БіР ” паведаміла, што галоўрэда газеты Андрэя Аляксандравіча дапыталі ў КДБ. Цяпер ён знаходзіцца на волі пад падпіскай аб невыдаванні. “Працэсуальны статус Андрэя — сведка па справе аб распальванні нацыянальнай варожасці, распачатай супраць дырэктара Канстанціна Залатых. На свабодзе і бухгалтар нашага выдання Юлія Кахно. Яе таксама затрымлівалі раніцай 18 мая”, — піша выданне.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»