
Былога кіраўніка незалежнага прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча, як і іншых яго калег, трымаюць у СІЗА на Валадарскага, хаця першапачаткова ўтрымлівалі ў СІЗА КДБ.
У СІЗА на Валадарскага пераведзены і лідар аршанскага незалежнага прафсаюза РЭП Васіль Бераснеў. Дакладнай інфармацыі пра тое, што інкрымінуюць прафсаюзным актывістам, няма. Паводле папярэдняй неафіцыйнай інфармацыі, іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў экстрэмісцкім фарміраванні (арт.361.1 Крымінальнага кодэкса). Па гэтым артыкуле ім пагражае да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.
Калегі арыштаваных прафсаюзных актывістаў расказалі, што ў Генадзя Фядыніча ў СІЗА абвастрыліся праблемы са здароўем: з-за стрэсу ўзровень цукру ў крыві амаль не збіваецца інсулінам.
Вядома таксама, што ў СІЗА КДБ ім не аддавалі лістоў і перадач. Берасневу нават не перадалі акуляры.
Нагадаем: КДБ прызнаў прафсаюз РЭП экстрэмісцкім фарміраваннем яшчэ 7 красавіка. Аднак вобыск і арышт адбыліся 19 красавіка – адначасова ў некалькіх незалежных прафсаюзах. Цікава, што ў адрозненне ад іншых офіс прафсаюза РЭП не апячатаны. Праўда, канверты з лістамі ад «Белэнерга», уваткнутыя ў дзверы, сведчаць аб тым, што супрацоўнікі ў яго не заходзяць альбо заходзяць рэдка.
Публікацыя з № 39 газеты “Народная Воля”. Падпісацца на газету.
Поделиться ссылкой:
Падтрымаць «Народную Волю»
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!