
Міністэрства інфармацыі на тры месяцы прыпыніла дзейнасць недзяржаўных выдавецтваў “Кнігазбор” і “Лімарыўс”.
Прычынай называецца нясвоечасовая падача звестак, якія падлягаюць уключэнню ў Дзяржаўны рэестр выдаўцоў, вытворцаў і распаўсюджвальнікаў друкаваных выданняў.
Нагадаем, што ў сярэдзіне кастрычніка была прыпыненая дзейнасць выдавецтваў “Галіяфы” і “Медысонт”. Яшчэ адно выдавецтва — “Янушкевіч” было выселена з арандаванага офіса за тры дні.
Поделиться ссылкой:
Падтрымаць «Народную Волю»
Добавляйтесь!
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!