Алесь Пушкін. Фота: сацсеткi

Нагадаем, што 30 сакавіка мастак Алесь Пушкін быў асуджаны на 5 гадоў калоніі строгага рэжыму (падчас закрытага працэсу ён парэзаў сабе жывот у знак пратэсту).

А.Пушкіна прызналі вінаватым у «наўмысных дзеяннях па рэабілітацыі нацызму, учыненых групай асоб» і ў «здзеку з дзяржаўных сімвалаў». Падставай для абвінавачанняў сталі карціны з цыкла «Беларускі супраціў» і перформанс, які ён правёў ва Украіне.

Мастак знаходзіцца за кратамі з сакавіка 2021 года. Падаваць апеляцыйную скаргу ён адмовіўся.

Не так даўно Алеся Пушкіна адправілі ў папраўчую калонію №22 («Воўчыя норы»), што ў Івацэвіцкім раёне.

– Здаецца, 15 красавіка мужа перавялі ў калонію, але да гэтага часу ад яго ніякіх вестак няма, распавяла «Народнай Волі» жонка мастака Яніна Пушкіна. – Я даслала яму некалькі лістоў, але не ведаю, ці атрымаў ён іх.

Здароўе як быццам у норме, асабліва ні на што не скардзіўся. Ды Алесь і наогул такі чалавек, што ён найперш пра іншых клапоціцца, чым будзе скардзіцца на нейкія свае праблемы.

Віктар ШПАК.

Публікацыя з № 38 газеты “Народная Воля. Падпісацца на газету.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»