
У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска распачынаецца суд над палітзняволенай актывісткай руху “Маці-328” Марынай Кісялевіч (Мацулевіч), паведамляюць праваабаронцы.
Яе абвінавачваюць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 368 КК РБ (абраза Лукашэнкі) і ч. 2 арт. 367 КК РБ (паклёп на Лукашэнку). Справу будзе разглядаць суддзя Аляксандр Рудэнка.
Нагадаем, Марыну затрымалі 7 лютага гэтага года і доўгі час утрымлівалі ў РНПЦ псіхічнага здароўя ў Навінках. Затым да суда яе перавялі ў СІЗА.
Палітзняволенай пагражае да шасці гадоў зняволення.
Поделиться ссылкой:
Падтрымаць «Народную Волю»
Добавляйтесь!
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!