Аляксандр Бялецкі

У Беларусі распачата чарговая «справа ўрачоў»: нядаўна па ўсёй краіне былі арыштаваны дзясяткі артапедаў. Але мяне зацікавіла: дзе зараз былы кіраўнік РНПЦ траўматалогіі і артапедыі Аляксандр Бялецкі, які правёў у няволі не адзін месяц?

С.І.Баранава.

***

Аляксандр Бялецкі зараз працуе дзіцячым артапедам-траўматолагам ў паліклініцы пры Мінскай раённай бальніцы, што ў пасёлку Бараўляны.

Графік работы ў яго напружаны: усе будныя дні, акрамя аўторка, – з 8.00 да 15.30, у аўторак – з 12.00 да 19.30. У паліклініцы нас запэўнілі, што талоны на прыём да доктара Бялецкага ёсць, запісацца можна на любы дзень. Канешне, лепш не хварэць, але гэта ўнікальная магчымасць, бо прыём вядзе не проста цудоўны ўрач, а акадэмік, які правёў некалькі тысяч высокатэхналагічных аперацый, распрацаваў новыя тэхналогіі хірургічнага лячэння артапедычнай паталогіі тазасцегнавага сустава ў дзяцей і падлеткаў.

Аляксандр Бялецкі выйшаў на волю ў чэрвені 2021 года. Ён правёў за кратамі тры гады. У лютым 2019-га акадэмік быў асуджаны на 7,5 года калоніі. Ён прызнаўся, што ў якасці падарунка атрымаў 4 тысячы еўра і 3 тысячы долараў, але не лічыў гэтыя грошы хабарам.

Нягледзячы на судзімасць, Аляксандр Валянцінавіч Бялецкі застаецца акадэмікам НАН Беларусі. Навуковых званняў і дзяржаўных узнагарод ён не пазбаўлены. Але паводле прысуду на працягу пяці гадоў не можа займаць кіруючыя пасады.

Публікацыя з № 35 газеты “Народная Воля. Падпісацца на газету.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»