
Лабавое сутыкненне двух аўтамабіляў з цяжкімі наступствамі адбылося ў Ваўкавыскім раёне, паведамілі ў ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.
«На аўтадарозе Р78 Алекшыцы — Ваўкавыск — Поразава паблізу вёскі Вішневічы кіроўца «Рэно» рухалася з боку вёскі Вярэйкі. У нейкі момант перад ёй на дарогу выбегла казуля. Каб пазбегнуць наезду, жанчына пачала тармазіць і сыходзіць налева. Яна апынулася на сустрэчнай паласе і сутыкнулася з аўтамабілем «Хёндэ», які ехаў з боку Ваўкавыска», — удакладнілі ў ДАІ.
У выніку ДТЗ загінула 54-гадовая пасажырка аўтамабіля «Хёндэ», яна знаходзілася на заднім сядзенні. Сур’ёзную траўму галавы атрымала двухгадовае дзіця, якога перавозілі ў спецыяльным крэсле. 27-гадовая кіроўца «Хёндэ» атрымала ўдар грудной клеткі, пляча і калена, 33-гадовы пасажыр — удар грудной клеткі, пералом рэбраў, пляча і галёнкі. 54-гадовая кіроўца «Рэно» атрымала ўдар грудной клеткі, левага перадплечча і носа, а яе 24-гадовы пасажыр – рэзаную рану пальца.
На месцы працуе следча-аператыўная група.
Поделиться ссылкой:
Падтрымаць «Народную Волю»
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!