
Банк БелВЭБ, які трапіў пад санкцыі, прадае з аўкцыёну адразу шэсць сваіх будынкаў і памяшканняў. Інфармацыя аб гэтым размешчана на партале «ІПМ-таргі».
На аўкцыён выстаўлены наступныя лоты:
– Мінск, вуліца Гуляма Якубава: адміністрацыйнае памяшканне;
– Мінск, вуліца Скрыганава: ізаляваныя памяшканні;
– Маладзечна: будынак банка з гаражом і архівам;
– Орша: будынак банка;
– Пінск: будынак банка;
– Шчучын: адміністрацыйна-гаспадарчы будынак (1/10 долі).
Самы дарагі лот – гэта ізаляваныя памяшканні па вуліцы Скрыганава ў Мінску: стартавая цана лота 10,9 мільёна рублёў. Агульны пачатковы кошт усіх шасці лотаў складае ў суме 16,6 мільёна рублёў.
Банк БелВЭБ трапіў і пад галіновыя санкцыі супраць Беларусі, і пад санкцыі ЗША супраць Расіі: санкцыі былі накладзены на расійскі ВЭБ.РФ і 25 ягоных дачок, уключаючы беларускую – БелВЭБ.
Публікацыя з № 34 газеты “Народная Воля”. Падпісацца на газету.
Поделиться ссылкой:
Падтрымаць «Народную Волю»
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!