Станислав Станиславович Шушкевич

Жонка экс-старшыні Вярхоўнага Савета Беларусі Станіслава Шушкевіча распавяла “Народнай Волі”, як яе муж патрапіў у рэанімацыйнае аддзяленне лечкамісіі ў Ждановічах.

Днямі з’явілася інфармацыя, што першы кіраўнік незалежнай Беларусі патрапіў у рэанімацыю пасля перанесенай хваробы на каранавірус. Мы пацікавіліся ў Ірыны, жонкі Станіслава Станіслававіча, як ён зараз сябе пачувае.

– Акурат сёння яго выпісалі з бальніцы, – распавядае Ірына. – Муж яшчэ даволі слабы, як кажуць, ляжачы хворы. Зараз яму патрэбна сацыяльная рэабілітацыя. Хаця, безумоўна, пасля бальніцы яго стан палепшыўся.

– Ведаю, што Станіслаў Станіслававіч вельмі засцерагаўся, каб не захварэць на кавід…

– Так, у мінулым годзе, калі было цёпла, увесь час сядзеў на лецішчы. Пасля таго, як прыехаў у Мінск, таксама на вуліцу практычна не выходзіў. Нават не ведаю, дзе ён мог падчапіць гэтую хваробу.

– А ўвогуле, ці скардзіўся апошнім часам на здароўе?

– З нагамі былі праблемы, таму без кіёчка не хадзіў. А напрыканцы лютага захварэў на каранавірус. Была тэмпература, прыйшоў ўрач. Пазней стала горш, выклікалі “Хуткую”, забралі ў бальніцу.

Затым муж вярнуўся дадому, а прыкладна тыдзень таму ізноў стаў дрэнна сябе адчуваць – тэмпература, вялікая слабасць, нічога не еў. І ў мінулы панядзелак я вырашыла ізноў выклікаць “Хуткую”. Адразу паклалі ў рэанімацыю, хаця не падключалі да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх. Зараз, дзякуй Богу, ізноў дома, будзем спадзявацца на лепшае…

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»