
Згодна з афіцыйнай статыстыкай, за апошнія суткі колькасць захварэлых на COVID-19 у Беларусі знізілася амаль у два разы!
Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, за мінулыя суткі зафіксавана 149 выпадкаў заражэння каранавірусам. Памерлі два чалавекі (усяго з пачатку пандэміі – 6928). Днём раней паведамлялася пра 379 захварэлых.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 977.962 чалавекі са станоўчым тэстам на каранавірус. Выздаравелі 969.972 чалавекі.
Поделиться ссылкой:
Падтрымаць «Народную Волю»
Добавляйтесь!
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!