Бывае, гаворка заходзіць пра нейкую кнігу або фільм, чыёсьці імя ці назву прадмета, а вы ну ніяк не можаце ўспомніць патрэбнае слова ці фразу. Пры гэтым вы дакладна ўяўляеце, пра што ідзе гаворка, можаце ўзгадаць процьму падрабязнасцяў і дэталяў. Падаецца: вось-вось, зараз… Але не!

У англамоўнай навуковай літаратуры гэты феномен называецца «TOT-phenomenon» (ад англ. «tip-of-the-tongue» – «круціцца на кончыку языка»). Упершыню ён быў апісаны Уільямам Джэймсам у 1890 годзе. Падчас такі стан называюць «прэсквю» ці «прэскевю» (ад фр. presque vu – «амаль убачанае») па аналогіі з «дэжавю» і «жамевю».

Нягледзячы на тое, што гэты феномен неаднойчы даследаваўся, яго дакладная прычына не вызначана. Многія даследчыкі мяркуюць, што ў нашым мозгу розныя аддзелы адказваюць за памяць, вобразнае мысленне, адчуванні і мову («называнне»). Відаць, падчас адбываюцца збоі ў сінхранізацыі іх работы, і вы помніце вобраз, адчуваеце ўсё, што з ім звязана, але моўны аддзел ніяк не хоча выдаваць вынік. І чым больш высілкаў вы будзеце прыкладаць, каб успомніць, тым менш шанцаў, што ў вас гэта атрымаецца. Хутчэй за ўсё, свядомасць пачне фрустрыраваць ад недарэчнасці сітуацыі: яна дакладна ведае гэта слово, але не можа ўспомніць! Чалавек пачынае нервавацца. Таму самы просты спосаб – на нейкі час пераключыцца на роздумы на іншую тэму. Патрэбнае слова, хутчэй за ўсё, само ўсплыве ў памяці.

Даследаванні паказваюць, што з узростам падобныя сітуацыі адбываюцца ўсё часцей. Але прычына не заўсёды звязана ўзроставым пагаршэннем разумовых здольнасцяў. Тут, як ні дзіўна, галаву вам тлуміць… назапашаны за жыццё досвед. Чым яго больш, тым складаней адбываецца ўзаемадзеянне цэнтраў, якія ўдзельнічаюць у мысленні, і тым больш верагоднасць збояў і ўнутраных канфліктаў. Чым больш аб’ёмы дадзеных у памяці чалавека – тым складаней імі аперыраваць.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»