
У Барысаве пачаўся знос будынкаў былой «Піянінкі». Ад фабрыкі, якая некалі славілася на ўвесь Савецкі Саюз, цяпер застануцца толькі фота піяніна «Беларусь» – самай вядомай прадукцыі, якая тут выраблялася.
Яшчэ ў верасні 2018 года Эканамічны суд Мінскай вобласці распачаў справу аб банкруцтве ААТ «Барысаўскі завод музычных інструментаў». Рэанімаваць вытворчасць не ўдалося, і напрыканцы 2021 года суд канчаткова закрыў справу аб ліквідацыі прадпрыемства.
Вытворчасць на «Піянінцы» спынілі яшчэ ў 2006 годзе па загадзе МНС. Хаця яшчэ ў 1989-м 2,3 тысячы супрацоўнікаў аб’яднання выпусцілі каля 22 тысяч адзінак прадукцыі, сярод якіх былі піяніна (каля 10 тысяч адзінак), цымбалы, ксілафоны, а таксама розныя тавары народнага спажывання: дзіцячыя музычныя інструменты, тумбы пад тэлевізары, шахматныя наборы, настольныя пісьмовыя прыборы. У 1991 годзе вытворчае аб’яднанне «Белмузпрам», у складзе якога была і барысаўская фабрыка, уваходзіла ў тройку лепшых экспарцёраў краіны разам з БЕЛАЗам. А потым стала не да песень…
Публікацыя з № 30 газеты “Народная Воля”. Падпісацца на газету.
Поделиться ссылкой:
Падтрымаць «Народную Волю»
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!