У Нацбанка Беларусі ёсць магчымасць замарозіць уклады насельніцтва, але ў планы ўрада гэта не ўваходзіць.

Пра гэта ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» распавёў доктар эканамічных навук, прафесар, памочнік прэзідэнта па пытаннях развіцця фінансава-крэдытнай сістэмы Валерый Бельскі.

– Гэта апошні рубеж нашай эканомікі, які мы здамо, скажам так, калі спатрэбіцца. Але запэўніваю вас, што ні цяпер, ні ў будучыні ніякіх перадумоў для такога рашэння няма, – запэўнівае Бельскі.

Праўда, што тычыцца грошай, заробкаў і інфляцыі, то ўлады нам шмат што абяцалі, але потым вінаватыя ў тым, што гэтыя абяцанні не выкананы, не знаходзіліся.

Публікацыя з № 29 газеты “Народная Воля. Падпісацца на газету.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»