
Цяпер усе тушы дзікіх свіней і кабаноў падлягаюць утылізацыі з прычыны небяспекі распаўсюджвання віруса афрыканскай чумы свіней. Шуневіч спасылаецца на досвед Украіны і Расіі і лічыць, што паляванне «на яму» зусім не патрэбнае.
Пра свае амбіцыйныя планы былы міністр унутраных спраў, а цяпер – старшыня РДГА «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў» Ігар Шуневіч распавёў у інтэрв’ю «Рускаму паляўнічаму часопісу».
Як і дзе захоўваць тушы, як абеззаражваць месцы іх нутроўкі, раздзелкі і захоўвання, няхай вырашаюць спецыялісты.
Зрэшты, тут абавязкова трэба адзначыць, што працэс «легалізацыі» тушы здабытага звера не павінен ператварацца ў доўгую і стамляльную бюракратычную працэдуру».
Шуневічу нагадалі, што расійскія паляўнічыя прыязджаюць у Беларусь канкрэтна за мясам дзікіх жывёл, аднак да гэтага часу няма дакладна рэгламентаванай схемы правозу іх мяса за мяжу. І кіраўнік таварыства паляўнічых нават дазволіў сабе лёгкую крытыку дзяржкіравання.
«Думаю, ва ўрадзе гэтае пытанне можа быць вырашана на раз, – перакананы генерал. – Гэта нават не праблема, а толькі адзін з неадпрацаваных элементаў айчыннай паляўнічай індустрыі. Больш за тое, феномен адсутнасці нармальнага цывілізаванага вывазу мяса ў нейкай ступені характарызуе Беларусь як паляўнічую дзяржаву. Аднак трэба адзначыць, што для вырашэння гэтага пытання неабходны намаганні і з расійскага боку».
Яшчэ генерал-паляўнічы ініцыяваў зліццё РДГА «БТПР» і «Белдзяржпалявання» – дзяржарганізацыі, якая займаецца выдачай пасведчанняў на права палявання, навучаннем будучых паляўнічых і паляўнічым турызмам: «Па нашым лісце, адрасаваным у Саўмін, прайшла Каардынацыйная рада ў Міністэрстве лясной гаспадаркі. Ніякіх ілюзій наконт хуткага вырашэння гэтага пытання я не маю. З’яўляюся перакананым прыхільнікам савецкай сістэмы арганізацыі паляўнічых, важным элементам якой з’яўляецца сяброўства ў нацыянальнай паляўнічай арганізацыі. У нас гэта РДГА «БТПР». Ідэя ўсёй гэтай дзейнасці ў тым, што толькі пасля ўступлення ў паляўнічую арганізацыю, якая ў сваю чаргу звязана з праходжаннем шэрагу працэдур, грамадзянін зможа набыць зброю і лічыцца паляўнічым. Таксама я за тое, каб адзіным пропускам на паляванне ў нашай краіне быў членскі білет РДГА «БТПР».
Шуневіч кажа, што беларускае паляванне «ў цэлым мае патрэбу ў пераменах». І, нягледзячы на абсалютна новую для сябе сферу дзейнасці, дылетантам ён сябе не лічыць: «Што да дылетантызму, то пагаджуся, што ведаю я яшчэ далёка не ўсё, але не багі гаршкі абпальваюць. Я вельмі хутка вучуся».
Нагадаем, што генерал узначаліў РДГА «БТПР» з канца кастрычніка 2021 года – яго «па прапанове Савета міністраў, узгодненай з А.Лукашэнкам», абралі на гэтую пасаду на пяць гадоў.
Публікацыя з № 27 газеты “Народная Воля”. Падпісацца на газету.
Поделиться ссылкой:
Падтрымаць «Народную Волю»
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!