
Намеснік старшыні Свабоднага прафсаюза металістаў на волі пабыў нядоўга. Праз два тыдні пасля вызвалення за ім ізноў прыйшлі. Цяпер прафсаюзны актывіст знаходзіцца ў СІЗА – адбывае новы адміністрацыйны тэрмін.
Пра першае затрыманне не так даўно «Народнай Волі» распавядаў старшыня Свабоднага прафсаюза металістаў Аляксандр Бухвостаў. Атрымалася так, што Еўдакімчык прыйшоў у офіс, калі там адбываўся вобыск.
«Мусіць, калі б ён прайшоў міма, можа, застаўся б на волі, – гаворыць сёння Бухвостаў. – А ён пачаў задаваць пытанні. Тады яго таксама паклалі на пол, крыху
папіналі нагамі. Потым ён адбыў 15 сутак. Аляксандр Еўдакімчык гэты тэрмін адбыў, выйшаў. А 23 сакавіка да яго прыйшлі дахаты і сказалі: паехалі, трэба паразмаўляць. Мне ягоная жонка адразу пазваніла. Мы думалі, што яго выпусцяць, але на наступны дзень адбыўся суд: Еўдакімчыка абвінавацілі ў тым, што ён быццам бы няправільна паводзіў сябе ў міліцыі. Выйсці на волю ён павінен пасля 6 красавіка.
Што распавядаў пра першую адседку? Цяжка перанёс, у тым ліку псіхалагічна…»
Публікацыя з № 26 газеты “Народная Воля”. Падпісацца на газету.
Поделиться ссылкой:
Падтрымаць «Народную Волю»
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!