Шаноўныя прыхільнікі «Народнай Волі»!

Як ні горка прызнаваць, але пакуль мы не прабілі глухую сцяну ўлад, якія заблакіравалі тыражаванне газеты ў беларускіх друкарнях. А таму па-ранейшаму даводзіцца абмяжоўвацца толькі электронным варыянтам. А гэта, паўтараем, не дазваляе станоўча вырашыць праблему напаўнення рэдакцыйнага бюджэту. Вось чаму ў чарговы раз нагадваем: ёсць вялікая зацікаўленасць у тым, каб было як мага больш падпісчыкаў на PDF-версію газеты. У выйгрышы ад гэтага не толькі рэдакцыя, але і Вы, шаноўныя чытачы. З цікавымі, змястоўнымі матэрыяламі кожнага чарговага нумара «Народнай Волі» Вы маеце магчымасць азнаёміцца значна раней, чым яны з’явяцца на сайце. Па-другое, калі мы адновім выданне газеты ў нармальным рэжыме, то для Вас, сённяшніх падпісчыкаў PDF-версіі, будуць спецыяльныя бонусы.

Падпісацца на PDF-версію «Народнай Волі» можна на сайце belpressa.by. Для гэтага трэба зайсці на сайт belpressa.by, націснуць укладку «2022» і выбраць месяцы, на якія вы будзеце афармляць падпіску.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»