
Вясна… Усе раёны Брэсцкай вобласці прыступілі да сяўбы ранніх яравых культур. Пра гэта паведамляе сайт Брэсцкага аблвыканкама.
Сяўба вядзецца выбарачна на больш высокіх і прагрэтых участках палёў. У асноўным зараз высейваюцца авёс, зернебабовыя і аднагадовыя культуры. Лідар – Кобрынскі раён.
«Сёлета ў рэгіёне настройваліся на больш ранні пачатак палявых работ: рыхтавалі тэхніку, паліва, іншыя матэрыяльныя рэсурсы, з тым каб вырашаць першачарговыя пытанні пасяўной. Таму цяпер ніякага ажыятажу і паспешнасці няма – працы ідуць у планавым рэжыме. Праўда, пераўвільготненасць глебы адбіваецца на аператыўнасці правядзення сельгасработ. З іншага боку, Брэстчына штогод адчувае дэфіцыт вільгаці, таму аграрыі імкнуцца максімальна выкарыстоўваць перавагі ранняга севу», – адзначыў намеснік старшыні камітэта сельскай гаспадаркі і харчавання Віталь Кулак.
Публікацыя з № 20 газеты “Народная Воля”. Падпісацца на газету.
Поделиться ссылкой:
Падтрымаць «Народную Волю»
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!