Конституция

Як вядома, новая рэдакцыя Канстытуцыі ўступае ў сілу 15 сакавіка. Частка новых палажэнняў пачне дзейнічаць адразу, але для асноўных патрабуецца прыняцце і змена шэрагу законаў.

Як паведаміў старшыня пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Валянцін Семяняка, у рамках рэалізацыі палажэнняў новай Канстытуцыі будзе падрыхтавана больш за 60 законапраектаў.

«І першая частка, якая тычыцца менавіта непасрэдных змяненняў, што сыходзяць са змяненняў Асноўнага закона, – ужо выканана. Гэта законапраекты аб Усебеларускім народным сходзе, Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь, законапраекты, якія тычацца статусу дэпутатаў парламента і мясцовых Саветаў, мясцовага самакіравання», – дадаў ён.

У законе аб Усебеларускім народным сходзе будзе вызначана, як ён будзе фарміравацца, парадак унясення і разгляду сходам пытанняў і іншыя. Валянцін Семяняка дадаў, што праект вынесуць на абмеркаванне. Застаецца спадзявацца, што яно будзе не такім, як абмеркаванне новай рэдакцыі Канстытуцыі, і слова дадуць усім.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»