Шаноўныя суайчыннікі!
Грамадзяне Беларусі!
Гора прыйшло да нас!
Гора ўкраінскага народа – наша гора! Агрэсія Расіі не мае ніякага апраўдання.
На жаль, наша краіна ўсё глыбей уцягваецца ў багну гэтага злачынства.
Дзейная ўлада страчвае пачуццё рэальнасці і не здольная адказваць за наступствы сваіх дзеянняў. Адзінае, што мы можам зрабіць, не парушаючы канстытуцыйныя прынцыпы, – гэта не ўдзельнічаць у злачынстве і патрабаваць тэрміновага спынення вайны!
Таму заклікаем усіх вайскоўцаў, ад генералаў да радавых, – не выконваць злачынныя загады, ад каго б яны ні сыходзілі! Вашы абавязкі – абараняць тэрыторыю ўласнай краіны!
Наша будучыня – вольная незалежная Беларусь і вольныя краіны-суседзі: Украіна, Расія, Еўропа.
Канстытуцыя 1994 года, якую мы, дэпутаты Вярхоўнага Савета 12-га склікання, прынялі на вырашальным пераломе нашай гісторыі, прадугледжвала бяз’ядзерны нейтральны статус нашай дзяржавы, што цалкам адпавядае інтарэсам Беларусі!
Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання:
Станіслаў ШУШКЕВІЧ,
Віктар АЛАМПІЕЎ,
Сяргей АНТОНЧЫК,
Лявон БАРШЧЭЎСКІ,
Лявонці ЗДАНЕВІЧ,
Пётра САДОЎСКІ,
Іосіф СЯРЭДЗІЧ,
Алег ТРУСАЎ.
Публікацыя з № 17 газеты “Народная Воля”. Падпісацца на газету.
Поделиться ссылкой:
Падтрымаць «Народную Волю»
Добавляйтесь!
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!