Як паказвае вопыт, за абскарджванне рашэнняў Цэнтрвыбаркама не бярэцца ні адзін беларускі суд. Але тэарэтычна беларускае заканадаўства прадугледжвае такое ў выпадку, калі рэферэндум праходзіць з такімі парушэннямі, што вынікі яго не могуць быць прызнаны.

Згодна з артыкулам 122 Выбарчага кодэкса, у такіх выпадках можа быць прызначана паўторнае галасаванне.

«Па прадстаўленні Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь аб парушэннях, дапушчаных пры правядзенні рэферэндуму, Цэнтральная камісія мае права прыняць рашэнне альбо аб правядзенні на працягу месяца паўторнага галасавання на тых участках для галасавання і іншых тэрыторыях, дзе былі дапушчаны парушэнні, альбо аб правядзенні на працягу года паўторнага галасавання на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь», – гаворыцца ў дакуменце.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»