У Старажытнай Грэцыі існавала легенда, што філосафа Хрысіпа так рассмяшыў адзін з яго ўласных жартаў, што ён не змог спыніцца і памёр ад смеху. А што з гэтай нагоды гавораць медыкі: ці магчыма на самай справе памерці ад смеху?

Медыцына сцвярджае, што смех сам па сабе не забівае, але ён можа выклікаць некаторыя станы, якія цалкам здольныя прывесці да смерці.

Увогуле, памерці ад смеху вельмі складана, але ў адзінкавых выпадках працяглы і некантралюемы смех можа стаць прычынай прыступу бранхіяльнай астмы, спынення сэрца ці ўдушша. Усе гэтыя станы звязаны не столькі са смехам, колькі з перарывістым дыханнем, якое можа з’явіцца, калі чалавек вельмі моцна і працягла смяецца. Акрамя таго, існуе разнавіднасць эпілепсіі, пры якой узнікаюць прыпадкі смеху, калі чалавек не можа сябе кантраляваць і смяецца без прычыны і спыну працяглы час, ад чаго могуць ўзнікнуць цяжкасці з дыханнем і іншыя наступствы.

І ўсё ж пасля прачытання гэтай публікацыі не варта баяцца смеху, смерць ад якога магчыма, але вельмі малаверагодна. На самай справе смех прыносіць нашаму здароўю вельмі шмат карысці, а менавіта: зніжае ўзровень стрэсу, расслабляе мышцы, стымулюе кровазварот і павышае ўзровень эндарфінаў.

Публікацыя з № 11 газеты “Народная Воля. Падпісацца на газету.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»