Сяргей Калякін

Праўда, перанёс хваробу адносна лёгка. А вось яго жонка больш за тыдзень правяла ў бальніцы.

Але абодва пайшлі ўжо на папраўку.

Сяргей Калякін быў вакцынаваны — ён зрабіў дзве прышчэпкі «Спутніка» і напачатку снежня рэвакцынаваўся «Спутнікам Лайт».

«Я лягчэй перанёс хваробу, а жонка больш цяжка, — распавёў палітык «Народнай Волі». — Тэмпературы ў мяне было, але агульны стан — не вельмі, плюс кашаль. Мы захварэлі прыкладна 27 снежня, за дзень да Новага года ў нас пацвердзіўся каранавірус. Сатурацыя ў мяне была добрая, а ў жонкі — горай.

Цяпер усё добра ў мяне, паступова аднаўляюся. Жонка правяла ў шпіталі каля дзесяці дзён. У яе, дарэчы, пахі зніклі, а ў мяне не. 

Жонка, дарэчы, таксама рабіла прышчэпкі ад каранавіруса, але тэрмін рэвакцынацыі ў яе толькі напрыканцы студзеня. Але ж вакцына не абараняе ад захворвання, яна проста змякчае хваробу. Я лічу, што перанёс адносна лёгка. Але ўсё роўна нічога добрага няма: млявасць, ламота ў целе, слабасць, калі нешта рабіць на кампутары — хвілін праз 20 узнікае адчуванне, што пачынае кружыцца галава. Пабочкі некаторыя ёсць, слабасць такая незразумелая яшчэ засталася. Але ў цэлым ужо ўсё быццам бы нармальна, аднаўляемся. Справімся!”

***

ТЫМ ЧАСАМ

Пануе амікрон?

Цяпер у Беларусі адзначаецца рост вострых рэспіраторных захворванняў і, адпаведна, COVID-19. Мяркуючы па паведамленнях Міністэрства аховы здароўя, шмат бессімптомных хворых, у якіх хвароба працякае адносна лёгка. Верагодна, зараз у Беларусі распаўсюджваецца амікрон, сімптомы якога адрозніваюцца ад каранавіруса мінулага сезона.

Эпідэміёлагі кажуць: пры заражэнні штамам «амікрон» назіраюцца 5 сімптомаў: чханне, катар, болі ў горле, галаўны боль, стомленасць. Не ўсе заражаныя скардзяцца на павышэнне тэмпературы, страту нюху, кашаль: “Амікрон выклікае сімптомы, якія падобныя больш на звычайную прастуду, асабліва ў тых людзей, якія ўжо былі вакцынаваны, і менш сістэмных агульных сімптомаў”.

***

АФІЦЫЙНА

Колькі прышчэпленых?

Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, 5276000 беларускіх грамадзян атрымалі адну дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 4387000 чалавек прайшлі поўны курс вакцынацыі.

Адну дозу вакцыны атрымалі больш за 28,2 тыс. падлеткаў 12-17 гадоў, з іх больш за 1,4 тыс. дзяцей прайшлі поўны курс вакцынацыі.

Такім чынам, ахоп адной дозай вакцыны склаў 56,4 працэнта ад агульнай колькасці насельніцтва краіны, поўным курсам вакцынацыі ахоплена 46,9 працэнта насельніцтва.

Публікацыя з № 8 газеты “Народная Воля. Падпісацца на газету.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»