Зянон Пазьняк

Зянон Пазьняк, лідар Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі – БНФ, выказаўся наконт таго, што ў праекце абноўленай Канстытуцыі выкінуты згадкі пра імкненне Беларусі да нейтральнага статусу, як гэта было запісана ў Асноўным законе, які быў прыняты Вярхоўным Саветам 12-га склікання ў 1994 годзе. Ён лічыць:

– Гэта галоўныя аспекты, дзеля якіх Масква хоча, каб адбыўся гэты рэферэндум. Дзеля акупацыі ім важна, каб не было ніякіх фармальнасцяў, якія супярэчаць, і таму для іх важна, каб не было ў Канстытуцыі пытання пра нейтралітэт, а калі адбудзецца акупацыя, важна сюды завезці ядзерную зброю, каб зрабіць Беларусь плацдармам, з якога можна будзе пачаць вайну і па якім удараць. Таму гэта вельмі брыдкая, гнюсная маскоўская палітыка, якая выглядае такім чынам, як быццам незаўважна гэтыя два аспекты знесці. А гэта ёсць самае важнае.

Публікацыя з № 8 газеты “Народная Воля. Падпісацца на газету.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»