Енс Столтэнберг

Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг, які адпрэчыў патрабаванне Расіі аб гарантыях непрыняцця Украіны ў склад Альянсу, патлумачыў афіцыйную пазіцыю ваеннага блока і яго патрабаванні:

«Надыходзіць крытычны момант для Паўночнаатлантычнага альянсу. Працягваецца нарошчванне [расійскіх] вайсковых сіл. Сотні тысяч вайскоўцаў, у тым ліку значны кантынгент у Беларусі. Мы зноў заклікаем Расію да дээскалацыі».

NATO не адмаўляецца ад дыялогу з Масквой, а, наадварот, заклікае абгаворваць усе тэмы і прытрымлівацца дыпламатычных прынцыпаў.

«Па-першае, адносіны Расіі з NATO. Расія мае дыпламатычныя сувязі з NATO, цяпер яны [расіяне] ускладняюць супрацоўніцтва. Мы павінны працягваць дыялог па лініі Масква–Брусель, а таксама ўмацоўваць супрацоўніцтва праз існуючыя каналы супрацоўніцтва ў ваеннай сферы. Па-другое, мы гатовы выслухаць пытанні, якія хвалююць Расію, і весці дыялог на аснове дыпламатычных прынцыпаў еўрапейскай бяспекі».

Адно з асноўных патрабаванняў Паўночнаатлантычнага альянсу – вывад расійскіх войскаў з былых краін Савецкага Саюза.

«Расія таксама мусіць вывесці свае войскі з Украіны, Грузіі і Малдовы, дзе яны размешчаны без згоды гэтых краін. Гэтыя краіны павінны эфектыўна працаваць разам для ўрэгулявання сітуацыі, у тым ліку ў рамках Нармандскага фармату».

Паводле яго слоў, гаворка ідзе таксама аб празрыстасці перамоў з Крамлём па бяспецы Еўропы, у прыватнасці ў кіберасяроддзі і прасторы, і кантролі за выкарыстаннем хімічнай зброі.

Нарэшце, сказаў Столтэнберг, Расія павінна супрацоўнічаць з NATO ў пытаннях кантролю над ядзернымі ўзбраеннямі. Ён падкрэсліў, што NATO «пазначала абарончыя лініі», але не імкнулася да канфрантацыі з Расіяй.

«Мы не пойдзем на кампраміс з асноўнымі прынцыпамі бяспекі Еўропы», – сказаў Столтэнберг, спасылаючыся на артыкул 5 NATO аб абароне сваіх саюзнікаў.

Публікацыя з № 8 газеты “Народная Воля. Падпісацца на газету.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»