
Што тычыцца кіраўніка ўрада, то ў падрыхтаваны тэкст Канстытуцыі ўнесена істотнае ўдакладненне.
У дзеючым Асноўным законе было запісана, што прэзідэнт прызначае кіраўніка ўрада са згоды Палаты прадстаўнікоў. І заўсёды было так: прэзідэнт прызначаў выконваючага абавязкі прэм’ера, потым кандыдатура зацвярджалася дэпутатамі, і тады ўжо краіна атрымлівала паўнавартаснага прэм’ер-міністра.
Цяпер норма гучыць так (артыкул 84): «З папярэдняй згоды Палаты прадстаўнікоў (прэзідэнт. – Рэд.) прызначае на пасаду Прэм’ер-міністра». Гэта азначае, што спачатку трэба будзе атрымаць дабро ад дэпутатаў, а ўжо потом прызначаць прэм’ера.
Ці зможа ў выпадку канфлікту прэзідэнт у абход парламента прызначаць выконваючага абавязкі прэм’ера і як доўга такі чалавек зможа заставацца ў статусе «в.а.», распрацоўшчыкамі Канстытуцыі не вызначана. Затое прадугледжана іншае развіццё падзей. Згодна з артыкулам 94, «паўнамоцтвы Палаты прадстаўнікоў могуць быць датэрмінова спынены пры адмове ў даверы Ураду, выказванні вотуму недаверу Ураду або двухразовай адмове ў дачы папярэдняй згоды на прызначэнне Прэм’ер-міністра».
Што тычыцца намеснікаў старшыні ўрада і міністраў, то распрацоўшчыкі новай Канстытуцыі прапанавалі, каб прэзідэнт і надалей прызначаў іх самастойна.
Публікацыя з № 8 газеты “Народная Воля”. Падпісацца на газету.
Поделиться ссылкой:
Падтрымаць «Народную Волю»
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!