
Пра гэта мастак паведаміў у сваім лісце на волю. Алесь Пушкін дадаў, што суд, хутчэй за ўсё, пройдзе ў закрытым фармаце.
Нагадаем: 30 сакавіка мінулага года мастака затрымалі ў вёсцы Жылічы Кіраўскага раёна, дзе ён займаўся рэстаўрацыяй палаца Булгакаў.
А.Пушкін – фігурант крымінальнай справы, якую распачала пракуратура паводле ч.3 арт.130 Крымінальнага кодэкса (распальванне варожасці): «за ўчыненне наўмысных дзеянняў, накіраваных на рэабілітацыю і апраўданне нацызму». Падставай для гэтага стаў напісаны ім партрэт антысавецкага падпольшчыка, які быў выстаўлены ў прыватным «Цэнтры гарадскога жыцця» ў Гродне.
Пазней прэтэнзіі ў следчых як быццам узніклі і да цыкла твораў мастака, якія ён стварыў… больш за 20 гадоў таму.
Публікацыя з № 8 газеты “Народная Воля”. Падпісацца на газету.
Поделиться ссылкой:
Падтрымаць «Народную Волю»
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!