На такі форс-мажорны выпадак новая Канстытуцыя прадугледжвае два варыянты развіцця падзей.

Згодна з артыкулам 88.1, «у выпадку вакансіі пасады Прэзідэнта або немагчымасці выканання ім сваіх абавязкаў на падставах, прадугледжаных Канстытуцыяй, яго паўнамоцтвы да прынясення Прысягі нававыбраным Прэзідэнтам пераходзяць да Старшыні Савета Рэспублікі».

Сёння гэта была б Наталля Іванаўна Качанава. Але такі сцэнарый магчымы толькі ў выпадку, калі прэзідэнцкая пасада аказваецца вызваленай, так бы мовіць, «мірным шляхам».

Той жа артыкул новага праекта Канстытуцыі прадугледжвае, што «ў выпадку гібелі Прэзідэнта ў выніку замаху на яго жыццё, здзяйснення акта тэрарызму, ваеннай агрэсіі, у выніку іншых дзеянняў гвалтоўнага характару» ўлада пяройдзе да Савета Бяспекі, які «праводзіцца пад кіраўніцтвам Старшыні Савета Рэспублікі».

Акрамя гэтага, новая Канстытуцыя прадуглежвае, што ў выпадку гвалтоўнай смерці прэзідэнта «неадкладна на падставе рашэння Савета Бяспекі ва ўстаноўленым парадку на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь уводзіцца надзвычайнае або ваеннае становішча».

Публікацыя з № 7 газеты “Народная Воля. Падпісацца на газету.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»