Міхал Карневіч

З пятніцы ўласны карэспандэнт газеты “Народная Воля” знаходзіўся ў ізалятары часовага ўтрымання ў Гродна.

Па папярэдняй інфармацыі, у пятніцу пасля абеда да яго наведаліся з вобыскам. З якой нагоды і якія службы мелі да яго прэтэнзіі – дакладна невядома. Суседзі кажуць, што ў яго канфіскавалі тэхніку.

Цікава, што інфармацыю пра тое, дзе ўсе гэтыя дні знаходзіўся Міхаіл Карневіч, даведацца было не так і проста. Ён – чалавек адзінокі, а інфармацыю прадастаўляюць толькі блізкім і сваякам, спасылаючыся на закон аб абароне персанальных дадзеных.

Спадземся, што Міхал хутка будзе на свабодзе і сам зможа распавесці пра тое, што з ім здарылася.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»