
Як высветлілася, зараз уласны карэспандэнт “Народнай Волі” па Гродзенскай вобласці знаходзіцца ў аддзеле ўнутраных спраў Ленінскага раёна Гродна.
“Так, ён у нас, – пацвердзіў па тэлефоне дзяжурны. – Чакае суда. Судзіць яго будуць па скайпе, дыстанцыйна, бо каранавірус”.
Раней, нагадаем, у ізалятары часовага ўтрымання Гродна “Народнай Волі” паведамлі, што Карневіча павезлі ў суд Ленінскага раёна Гродна. Але да суда, як высветлілася, ён так і не даехаў.
Ніякай іншай інфармацыі высветліць, на жаль, не ўдалося. Па-ранейшаму не ясна, у чым канкрэтна абвінавачваюць журналіста, таксама невядома, ці ёсць у яго адвакат.
Поделиться ссылкой:
Падтрымаць «Народную Волю»
Добавляйтесь!
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!