Неаднаразова выказвалася меркаванне, што павінен быць устаноўлены нейкі гранічны ўзрост для тых, хто займае адказныя дзяржаўныя пасады. Ясна, што ў 40–50 гадоў чалавек больш жвавы і энергічны, чым у 80. Ці ёсць у новай Канстытуцыі страхоўка, каб наша кіраўніцтва не ператварылася ў дом састарэлых?

Яніна СВІРСКАЯ, грамадзянка Рэспублікі Беларусь.

У Канстытуцыі гранічныя ўзросты не вызначаны.

Больш за тое, прыбраны і тыя, што былі. Напрыклад, паводле дзеючай Канстытуцыі суддзёй Канстытуцыйнага суда маглі быць людзі, не старэйшыя за 70 гадоў. У праекце Асноўнага закона, які прапанаваны на абмеркаванне, гэтага патрабавання ўжо няма.

Трэба, аднак, адзначыць, што абмежаванне па ўзросце вызначана Законам «Аб дзяржаўнай службе». Мяжа – 65 гадоў. Праўда, на пасады з Кадравага рэестра кіраўніка дзяржавы гэтае патрабаванне не распаўсюджваецца.

Публікацыя з № 6 газеты “Народная Воля. Падпісацца на газету.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»