
Распрацоўшчыкі новай рэдакцыі Канстытуцыі абяцалі нам «больш дэмакратыі». Хаця б на ніжэйшым узроўні – выбарах мясцовай улады – гэтае абяцанне выканалі?
Максім КРУПЯНКОЎ.
***
Спадар Максім!
Беларусы па-ранейшаму не будуць мець права выбіраць кіраўнікоў мясцовай улады. Схема прызначэння з Мінска кіраўнікоў мясцовай вертыкалі не зменена. І прызначаць іх на пасады, і вызваляць з пасад будзе прэзідэнт.
Што зменена, дык гэта тэрмін паўнамоцтваў мясцовых Саветаў дэпутатаў – ён павялічаны з чатырох да пяці гадоў.
Публікацыя з № 6 газеты “Народная Воля”. Падпісацца на газету.
Поделиться ссылкой:
Падтрымаць «Народную Волю»
Добавляйтесь!
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!