Афіцыйная прапаганда трубіць на ўсе лады пра тое, як паўсюль вядзецца кампанія па абмеркаванні праекта новай Канстытуцыі. На агітацыю кінуты чыноўнікі вертыкалі, дэпутаты, сенатары, кіраўнікі прадпрыемстваў, прадстаўнікі афіцыйных прафсаюзаў, лектары таварыства «Веды».

Але як да гэтай палітычнай кампаніі ставяцца шараговыя беларусы, здаецца, добра ілюструе здымак, зроблены карэспандэнтам «Маладзечанскай газеты». Калі ўгледзецца ў твары людзей, то няцяжка ўявіць, пра што яны думаюць, слухаючы чарговага агітатара. Ні радасці, ні нейкай зацікаўленасці, як быццам усё, пра што гаворыцца з трыбуны, іх не датычыцца.

Ні радасці, ні зацікаўленасціЗдымак, які зроблены ў ААТ «Прудокскае» Калінкавіцкага раёна, увогуле прымусіў многіх узгадаць палітзняволеную Марыю Калеснікаву з яе «фірмовым сардэчкам». Але не, гэта не апазіцыйны Дзед Мароз са Снягуркай завіталі да жывёлаводаў. У карнавальным адзенні – тутэйшыя агітатары. Толькі вось іх словы наўрад ці кранаюць душы жанчын. Паглядзіце на рукі адной з іх… Кадр выпадковы, але, канечне, сімвалічны.

А ўвогуле аптымізм у сувязі з тым, што ў краіне з’явіцца новы Асноўны закон, дэманструюць пераважна дакладчыкі-агітатары.

Гэты здымак зроблены ў РСУП «Масаляны» Бераставіцкага раёна. Як кажуць, без
каментарыяў.

Ні радасці, ні зацікаўленасціПублікацыя з № 5 газеты “Народная Воля. Падпісацца на газету.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»