Так. Фармальна ў беларусаў застаецца права на страйк. Яно замацавана ў артыкуле 41, трэцяя частка якога гучыць так: «Грамадзяне маюць права на абарону сваіх эканамічных і сацыяльных інтарэсаў, уключаючы права на аб’яднанне ў прафесійныя саюзы, заключэнне калектыўных дагавораў (пагадненняў) і права на забастоўку».

Іншае пытанне – наколькі рэальна будзе рэалізаваць гэтае права?

Дарэчы, у артыкуле 84 новай рэдакцыі Канстытуцыі вызначана, што прэзідэнт «у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам, мае права адкласці правядзенне забастоўкі або прыпыніць яе, але не больш як на трохмесячны тэрмін».

Так што страйк, згодна з Канстытуцыяй, гэта не акт тэрарызму, не бунт і не спроба змянення дзяржаўнага ладу, а законнае права грамадзян, і нават прэзідэнт можа абмежаваць гэтае права не больш як на тры месяцы.

Публікацыя з № 5 газеты “Народная Воля. Падпісацца на газету.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»