Референдум

У снежні амаль сенсацыяй прагучала навіна пра тое, што старшынёй Центрвыбаркама замест, здавалася, нязменнай Лідзіі Ярмошынай прызначаны міністр адукацыі, камуніст Ігар Карпенка. Але незаўважаным засталося тое, што вельмі істотна змяніўся і склад Цэнтральнай выбрчай камісіі.

Так, у ЦВК зараз новы сакратар. Гэтую пасаду раней займала Алена Дмухайла, за што і трапіла ў санкцыйныя спісы Еўрасаюза. На дадзены момант сакратаром абрана Алена Балдоўская, якая раней узначальвала адно з падраздзяленняў Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага аблвыканкама.

Выведзены са складу Цэнтрвыбаркама наступныя асобы:

– былы міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі,

– юрыст з Гомеля, загадчыца кафедры Гомельскага тэхнічнага ўніверсітэта Святлана Кацуба,

– цяпер ужо былы начальнік упраўлення юстыцыі Мінаблвыканкама Ігар Плышэўскі,

– прадстаўніца Гродзенскай вобласці Марына Рахманава,

– прадстаўніца выканкама СНД Ірына Цалікавец.

Замест іх у склад ЦВК уключаны:

Дзяніс Дук – рэктар Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Куляшова,

Алена Кунцэвіч – першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Мінскага аблвыканкама,

Аляксандр Ткачоў – намеснік гендырэктара «Беларуснафты» па бяспецы, рэжыме і кадрах,

Кацярына Фядосенка – начальнік аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян Гродзенскага аблвыканкама,

Аляксандр Южык – першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама.

Са старога складу ЦВК у новы перайшлі:

Вадзім Іпатаў – дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў (ён, як і раней, застаецца намеснікам старшыні камісіі),

Андрэй Гуржый – прадстаўнік Гомельскага аблвыканкама,

Вольга Дарашэнка – прадстаўніца Магілёўскага аблвыканкама,

Сяргей Каліноўскі – намеснік міністра юстыцыі,

Аляксандр Ласякін – дырэктар Віцебскага тэхнічнага каледжа.

Такім чынам, склад Цэнтрвыбаркама зменены напалову. Ці з’яўляецца гэта ўскосным доказам таго, што апошнія прэзідэнцкія выбры прайшлі блага? А можа, адстаўленыя людзі мелі нейкае асабістае меркаванне наконт таго, як яны павінны праходзіць? Ці яны самі падпісаліся за вылучэнне незалежных кандыдатаў? Пра прычыны застаецца толькі здагадвацца.

Публікацыя з № 4 газеты “Народная Воля. Падпісацца на газету.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»