Вада з глыбокіх свідравін лічыцца асабліва чыстай і багатай мінераламі. Але чаму яе і адпаведна свідравіны называюць артэзіянскімі?

Назва паходзіць ад вобласці Артуа, што ў Францыі. У гэтай правінцыі каля 800 гадоў таму ўпершыню была выкапана свідравіна і з яе атрымана найчыстая вада. Ад традыцыйных крыніц свідравіна адрознівалася тым, што напаўнялася не грунтовымі водамі верхніх слаёў глебы, а больш глыбокімі і чыстымі, якія знаходзіліся пад ціскам і здабываліся часта за дзясяткі, а то і сотні кіламетраў ад месца свайго паходжання. Паступова такі спосаб здабычы пітной вады атрымаў шырокае распаўсюджанне, а назва свідравін замацавалася па першасным месцазнаходжанні. Выкапаныя ўручную глыбокія свідравіны доўгі час так і называліся – «артэзіянскія калодзежы».

Як правіла, глыбіня артэзіянскіх свідравін ад 30 да 200 метраў і больш, там праходзяць падземныя воды паміж водатрывалымі слаямі горных парод. Падземныя воды – важнейшы тып карысных выкапняў, таму што ў наш час рэкі і азёры моцна забруджаны, а ў засушлівых раёнах артэзіянскія свідравіны ўвогуле з’яўляюцца асноўнай крыніцай пітной вады. Акрамя таго, артэзіянская вада мае аптымальны для чалавека мінеральны склад, а людзі, якія яе ўжываюць і карыстаюцца ёю для прыгатавання ежы, менш скардзяцца на праблемы са страваваннем.

Публікацыя з № 4 газеты “Народная Воля. Падпісацца на газету.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»