Леанід Судаленка

Нагадаем: 3 лістапада мінулага года праваабаронцу Леаніда Судаленку асудзілі на тры гады калоніі агульнага рэжыму паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: нібыта за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і навучанне і падрыхтоўку асоб для ўдзелу ў такіх дзеяннях, а таксама іх фінансаванне ці іншае матэрыяльнае забеспячэнне.

У адным з апошніх лістоў Леанід Судаленка паведаміў, што 14 студзеня чакаецца разгляд яго апеляцыйнай скаргі.

«Тут магчымы два варыянты: пакінуць як ёсць альбо адменяць і накіруюць на новы разгляд, яшчэ на паўгода, – разважае праваабаронца. – А там у залежнасці ад сітуацыі. У прынцыпе, я гатовы да любога рашэння, бо перакананы, што адмена выраку будзе ў любым выпадку, пытанне толькі часу».

Леанід паведаміў таксама, што нядаўна перанёс хваробу.

«Вельмі моцна прастудзіўся, – напісаў ён. – Кашаль па начах, пару дзён тэмпературыў. Але выкараскаўся, жонка лекі перадала, і зараз ізноў хаджу на прагулкі.

Жыву апеляцыяй, хаця, калі чую пра апошнія выракі, думаю, што на лепшае спадзявацца не даводзіцца.

Значыць, напрыканцы студзеня паеду ў лагер. Куды – не ведаю, але гэта і не важна. Усё, што важна, ад мяне не залежыць, як і ад усіх нас. Пакуль, як кажуць, «дажывём да панядзелка» (да рэферэндуму). А там зажывём, будзе ўсім шчасце…»

Публікацыя з № 3 газеты “Народная Воля. Падпісацца на газету.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»