Газета Народная Воля
Народная Воля

Шаноўныя прыхільнікі «Народнай Волі»!

Мы ўжо не раз звярталі ўвагу на тое, што толькі разам зможам уратаваць газету, якая вось ужо 27 гадоў змагаецца за Беларусь, за тое, каб усе яе грамадзяне ганарыліся ёю, каб наш дабрабыт не зніжаўся, а павышаўся.

Рэдакцыя прымае захады, для таго каб «Народная Воля» вярнулася ў друкарню і змагла, як раней, распаўсюджвацца праз падпіску і рэалізацыю ў шапіках. На жаль, пакуль што даводзіцца абмяжоўвацца толькі электронным варыянтам. А гэта не дазваляе станоўча вырашыць праблему напаўнення рэдакцыйнага бюджэту. Вось чаму ў чарговы раз нагадваем: ёсць вялікая зацікаўленасць у тым, каб было як мага больш падпісчыкаў на PDF-версію газеты. У выйгрышы ад гэтага не толькі рэдакцыя, але і Вы, шаноўныя чытачы. З цікавымі, змястоўнымі матэрыяламі кожнага чарговага нумара «Народнай Волі» Вы маеце магчымасць азнаёміцца значна раней, чым яны з’явяцца на сайце. Па-другое, калі мы адновім выданне газеты ў нармальным рэжыме, то для Вас, сённяшніх падпісчыкаў PDF-версіі, будуць спецыяльныя бонусы.

Падпісацца на PDF-версію «Народнай Волі» можна на сайце belpressa.by. Для гэтага трэба зайсці на сайт belpressa.by, націснуць укладку «2022» і выбраць месяцы, на якія вы будзеце афармляць падпіску.

Многія з Вас, мабыць, ужо ведаюць, што «Белпошта» адсудзіла ў рэдакцыі больш за 110 тысяч рублёў. Сітуацыя надзвычай драматычная. Таму асобна звяртаемся да тых, хто мае магчымасць праявіць адрасную дабрачыннасць. Ёсць некалькі спосабаў пералічыць грашовыя сродкі (даём рэквізіты ў рускамоўным варыянце) на рэдакцыйны рахунак.

1.Через ЕРИП:

СМИ – Н (просто буква) – «Народная Воля» – Добровольные взносы.

2.Через БАНК:

ИЧУП «Народная Воля». 220030 г.Минск, ул.Энгельса, 34а

р/с BY08 PJCB 3012 0065 3510 0000 0933,

Код PJCBBY2X, ЦБУ 113 «Приорбанк» ОАО, г.Минск

УНП 100961759, ОКПО 37381505

Загадзя выказваем шчырую ўдзячнасць!

Вы – з «Народнай Воляй»,

«Народная Воля» – з Вамі!

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»