У Амерыцы адзначылі Каляды з зоркай, казой і лявоніхай

У Амерыканскім штаце Мінесота адсвяткавалі Каляды. У лепшых беларускіх традыцыях: з зоркай, казой, песнямі, танцамі.

З Беларуссю ў сэрцыАрганізатарамі выступілі дыяспара беларусаў у Мінесоце і аб’яднанне «ГосьЦі».

Для таго каб адсвяткаваць Каляды як след, у госці запрасілі этнамузыку, спевака, фалькларыста Сержука Доўгушава. Ён паказваў, як нашы продкі адзначалі свята і як гэтыя традыцыі могуць працягнуць беларусы сёння нават за тысячы кіламетраў «ад родных ніў, ад роднай хаты».

З Беларуссю ў сэрцыУ гэты дзень Амерыка пачула беларускія традыцыйныя песні, пабачыла калядныя гульні, танцы, абрады. Для таго каб усім было не толькі весела, але і смачна, кожная сям’я згатавала ўлюбёную беларускую страву для агульнага стала.

З Беларуссю ў сэрцыВажнай часткай праграмы стаў аўкцыён падарункаў. Атрыманыя сродкі былі перададзены на падтрымку рэпрэсаваных беларускіх дзеячаў культуры.

Кажуць, калі на Каляды загадаць жаданне, то яно абавязкова здзейсніцца. Беларусы Мінесоты шчыра вераць, што настане час, калі Беларусь заззяе яскравай зоркай на сусветным небасхіле.

Публікацыя з № 3 газеты “Народная Воля. Падпісацца на газету.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»