Анатоль Лябедзька.

У праекце змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь сказана, што некаторыя паўнамоцтвы перадаюцца Савету Рэспублікі. А што такое Савет Рэспублікі? Гэта Качанава і іншыя прызначаныя туды чыноўнікі. Фактычна з увядзеннем так званага Усебеларускага народнага сходу ствараецца трохузроўневы трохпалатны парламент. Нідзе у свеце такога няма. Паўнамоцтвы, якія перадаюцца УНС, – гэта звычайна функцыі, якія належаць парламенту. Да 110 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, 64 членаў Савета Рэспублікі яшчэ дадаюцца 1200 дэлегатаў таго ж Усебеларускага народнага сходу. І ўсе яны сядзяць на карку беларускага падаткаплацельшчыка. Хто можа галасаваць за такі праект?

Публікацыя з № 1 газеты “Народная Воля. Падпісацца на газету

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»