Васіль Шаранговіч

На 83-м годзе пайшоў з жыцця народны мастак Беларусі Васіль Шаранговіч.

Пра гэта паведаміла ў Фэйсбуку ягоная дачка, мастацтвазнаўца Наталля Шаранговіч. За два дні перад гэтым пайшла з жыцця ягоная жонка Галіна, якая пакінула па сабе добрую памяць сярод калегаў.

Васіль Шаранговіч нарадзіўся 14 студзеня 1939 году ў вёсцы Качаны тагачаснага Пастаўскім павету Віленскага ваяводства. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, прарэктарам (з 1986) і рэктарам (з 1989 па 1997) якога быў.

У 1986 атрымаў Дзяржаўную прэмію, а ў 1991 – званне народнага мастака Беларусі. Шаранговіч лічыцца адным з найбольш выбітных кніжных мастакоў. Зрабіў ілюстрацыі да твораў Адама Міцкевіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Гарэцкага, Якуба Коласа, Уладзімера Караткевіча.

Развітанне з Васілём Шаранговічам адбудзецца ў панядзелак 3 студзеня ў Кафедральным саборы ў Мінску (вул.Кірылы і Мяфодзія, 3) з 11.00 да 13.00

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»