Не раз малады лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч казаў, што яго сябры не разлічваюць на гранты: маўляў, мы ведаем, як можна самім зарабіць.

Член партыі Алега Гайдукевіча скраў у пенсіянераў і інвалідаў больш за 400 тысяч долараў?
Віталь Панцялейка

Што ж, словы «партайгеносэ» пацвердзіў член яго партыі Віталь Панцялейка. Нядаўна стала вядома, што ён, будучы дырэктарам ФАКа Ленінскага раёна горада Мінска, за 10 гадоў скраў больш за 400 тысяч долараў.

Як паведамляе Упраўленне следчага камітэта, ён падшукваў ахвяр з ліку людзей, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, інвалідаў, былых выхаванцаў інтэрнатаў або асоб састарэлага ўзросту. Панцялейка пераконваў іх прадаць сваё жыллё і атрымаць больш таннае за горадам, зарабіўшы пры гэтым на розніцы ў кошце. У выніку ахвяры заставаліся без сродкаў і жылля, а скрадзеныя грошы чыноўнік марнаваў, у тым ліку ў ігральных клубах. Ад рук махляра пацярпелі мінімум 25 чалавек у перыяд з 2011-га да 2020 года.

На Віталя Панцялеўку ўзбудзілі крымінальную справу аб махлярстве ў асабліва буйной суме. Вось такі ён, член Ліберальна-дэмакратычнай партыі. Якую ўзначальвае небезвядомы Алег Гайдукевіч.

Публікацыя з № 99 газеты “Народная Воля. Падпісацца на газету.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»