Арцыбіскуп Станеўскі дазволіў католікам есці мяса на Новы год і праваслаўнае Раство.

Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі вызваліў вернікаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ад абавязку ўстрымання ад мясных страў у пятніцу на Новы год і на праваслаўнае Раство.

Справа ў тым, што католікам забаронена есці мясныя стравы ў пятніцу цягам усяго года, а 31 снежня прыпадае на пятніцу; праваслаўнае Раство па юліянскім календары таксама будзе ў пятніцу. А часам у сем’ях муж трымаецца каталіцкага абраду, жонка – праваслаўная (і наадварот). Або людзі святкуюць і тое, і тое Раство.

«На падставе канона 87, §1 Кодэкса кананічнага права, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі для духоўнай карысці вернікаў у сувязі са святкаваннем Божага Нараджэння ў Праваслаўнай Царкве удзяліў дыспенсацыю [вызваленне ад абавязку] на дзень 7 студзеня 2022 года ад абавязку ўстрымання ад спажывання мясных страў для асоб, старэйшых за 14 гадоў. Вернікі, якія будуць карыстацца дыспенсацыяй, павінны памаліцца за Святога Айца», – гаворыцца ў пастанове.

Таксама арцыбіскуп Станеўскі пацвердзіў дзеянне дыспенсацыі на пятніцу 31 снежня 2021 года.

Публікацыя з № 99 газеты “Народная Воля. Падпісацца на газету.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»