У апошнія дні амаль усе інфармацыйныя перадачы на Беларускім тэлебачанні і радыё пачыналіся з паведамлення аб выніках сацыялагічнага даследавання, якое правялі Інстытут сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук і Аналітычны цэнтр EcooM. Гэтаму прысвечана нямала публікацый на старонках дзяржаўных газет.

«Народная Воля» вырашыла звярнуць увагу на тое, як пракаментавалі падзею ініцыятары апытання Сяргей Мусіенка і Мікалай Мыслівец, а таксама Генадзь Коршунаў, які амаль год таму вымушаны быў пакінуць пасаду галоўнага сацыёлага Акадэміі навук з-за сваёй прынцыповай пазіцыі. Меркаванні даём на той мове, на якой яны былі выказаны.

Николай МЫСЛИВЕЦ, директор Института социологии НАН:

Два бакі медаля– Выборка была репрезентативной. Опрашивалось экономически занятое население. И поэтому, комментируя результаты данного опроса, мы будем говорить о соответствующих распределениях мнений, которые характеризуют те позиции, которыми делились именно люди работающие, люди, имеющие определенное сформированное представление о происходившем ранее, о происходящем сейчас.

…Данное исследование свидетельствует о том, что можно говорить о продолжающемся укреплении доверия институтам государственной власти, государственному управлению. Мы видим, что объективно большинство населения крайне негативно воспринимает ту политику, которую проводят по отношению к нашей стране наши соседи, к сожалению.

И ценность подобного рода мониторинга еще в том, что это не только информация для размышления, для рассуждения, для научных в том числе каких-то даже открытий, это информация, которая должна быть основой в проведении той политики, кадровой политики, политики в работе с населением, политики на местах, которую наше государство в последнее время проводит гораздо более активно.

И позиция тех, кто пока не определился со своим мнением, позиция тех, кто выбрал вариант «затрудняюсь ответить на вопрос», – они, в принципе, абсолютно закономерны, они имеют место быть. Потому что те вопросы, которые мы здесь рассмотрели, анализировали, действительно сложные. Они для анализа, для того, чтобы дать ответы на них, предполагают не только уровень личной заинтересованности, но и уровень определенной подготовки, уровень компетентности.

Поэтому работать с молодежью, со студенческими группами, школьными коллективами, трудовыми коллективами, опираясь на полученную информацию, можно и жизненно необходимо.

Сергей МУСИЕНКО, директор Аналитического центра EcooM:

Два бакі медаля– В целом Президенту доверяют 72,3 процента опрошенных. Это на 5,8 процента больше, чем было год назад во время нашего предыдущего опроса. Тогда было 66,5 процента. На мой взгляд, это и хороший показатель работы, и отражение того, что за этот год было сделано. Мы увидели и очень высокий рост доверия к армии и правоохранительным органам.

Генадзь КОРШУНАЎ, экс-дырэктар Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук:

Два бакі медаля– У прынцыпе, нічога дзіўнага ці звышнатуральнага нам не прэзентавалі. Проста лічбы, якія не стасуюцца ні з чым.

Я зараз не буду нічога казаць пра «дадзеныя» гэтага праекта. Хто жадае, можа сам іх параўнаць з любымі дасяжнымі дадзенымі нармальных сацыялагічных даследаванняў – хоць Chatham House, хоць ZOiS, хоць Народнага апытання, хоць ВЦИОМ.

Я не буду казаць пра «асаблівасці» сацыялагічнага інструментарыя, то бок анкеты. Гэта ўжо зроблена, і даволі падрабязна.

Я не буду казаць, пра аб’ём выбаркі ў 10.000 чалавек, бо пісаў пра гэта раней.

Я хачу звярнуць увагу вось на гэткае апісанне «даследавання», якое выкладаюць самі арганізатары:

«В рамках социологического обеспечения республиканского референдума с 15 ноября по 4 декабря 2021 года социологическим консорциумом ГНУ «Институт социологии НАН Беларуси» совместно с Аналитическим центром EcooM проведено масштабное социологическое исследование. В опросе приняли участие 10.217 респондентов. Генеральная совокупность – экономически занятое население. Выборка – многоступенчатая, стратифицированная (по региону проживания и типу населенного пункта), с контролем квот по полу и возрасту. Исследованием охвачены все области Беларуси, Минск, 52 района (с учетом 9 районов столицы), почти 350 организаций и предприятий различных сфер и форм собственности».

Давайце пройдземся па пунктах. Таму што непрафесіяналізм ну проста «вапіюшчы».

Па-першае, генеральная сукупнасць – тут прастадушна і шчыра пішуць, што пытанні задаваліся не ўсяму беларускаму грамадству, а толькі «экономически занятому населению». На хвіліначку, праз гэта аўтаматам наўпрост выпадаюць такія сацыяльныя групы, як студэнты і пенсіянеры. Калі казаць пра гэта лічбамі: колькасць занятага ў эканоміцы насельніцтва ў Беларусі на 01.01.2020 складала 4330,1 тысячы чалавек, ці 46% ад усяго насельніцтва, альбо 63% ад колькасці выбаршчыкаў, якіх у 2020 годзе налічвалася 6845,0 тысячы чалавек.

І пасля гэтага яны кажуць пра меркаванні «ўсіх» беларусаў…

Далей, само «экономически занятое население». Гэта не самая распаўсюджаная фармулёўка, такую частку насельніцтва вылучаюць даволі рэдка. Тут яе ўжылі выключна па адной прычыне – па факце апытанняў людзей на месцы іх працы: «…исследованием охвачены… почти 350 организаций и предприятий». Зноў шчыра. Прастадушна, але шчыра.

Выбар такога падыходу зразумелы, бо за кароткі тэрмін апытаць нармальным чынам 10.000 чалавек амаль немагчыма. Гэта можна зрабіць, толькі скарыстаўшыся адміністрацыйным рэсурсам – намаганнямі намеснікаў па ідэалогіі, прафсаюзных лідараў, коштам чальцоў БРСМ і «Белай Русі». Акрамя таго, што гэта высоўвае працэдуру па-за прафесійныя межы сацыялогіі, тут становіцца відавочным неабсяжная прастора для прапагандысцкага ціску на рэспандэнтаў. Пра шчырасць адказаў у такім выпадку гаворка не ідзе.

І пасля гэтага яны кажуць пра «меркаванні» ўсіх беларусаў.

Трэцяе. Калі апытанне і сапраўды было і праводзілася па месцы працы, то, падаецца, у апытанне не маглі патрапіць прадстаўнікі тых прафесій, якія працуюць ці заўсёды размеркавана, ці дыстанцыйна зараз: кіроўцы, прадаўцы, айцішнікі і шмат хто яшчэ. Яны што, не «беларусы»? Іх меркаванні ўлічваць няма патрэбы?

Дарэчы, хаця ў тэксце і кажуць, што апытанне праводзілася сярод «организаций и предприятий различных сфер и форм собственности», я нешта далёка не ўпэўнены, што ў склад апытаных маглі трапіць людзі, што працуюць у прыватным сектары. Няма там намеснікаў па ідэалогіі, і прафсаюзы пакуль не зрабілі… Пэўна, і «прыватнікі» не заслугоўваюць пачэснага права беларусамі звацца.

І пасля гэтага яны пішуць… Але ладна, падсумуем і гэты тэкст, і тое, што пісалі папярэдне:

– даследчыцкі інструментарый – непрафесійны;
– аб’ём выбаркі – неабгрунтаваны;
– выбар генеральнай сукупнасці – вельмі сумніўны;
– метад збору інфармацыі – абшар для ідэалагічнага ціску;
– прэзентацыя дадзеных – маніпулятыўная.

Сухая рэшта: гэта не сацыялогія, гэта лічбы ні аб чым. Хіба толькі аб тым, што арганізатарам «даследавання» трэба ісці і чытаць падручнікі.

Публікацыя з № 98 газеты “Народная Воля. Падпісацца на газету.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»