Игорь Тур в рубрике «Будет дополнено»

Дзяржаўны тэлеканал ОНТ паведаміў пра намер рэжыму Аляксандра Лукашэнкі перадаць у міжнародныя структуры матэрыялы крымінальнай справы «аб злачынствах польскіх сілавікоў у адносінах да ўцекачоў», паведамляе прэс-служба Генправкуратуры. 

Афіцыйны прадстаўнік Генпракуратуры Дзмітрый Брылёў заявіў, што польскія ўлады «неаднаразова ажыццяўлялі незаконную дэпартацыю ў дачыненні да ўцекачоў і цяпер гэта робяць, ужывалі катаванні, іншыя акты жорсткасці». «У адносінах, па сутнасці, да безабаронных людзей ужываліся, у тым ліку, ноччу дэманстратыўныя стрэлы ў паветра, выбухі, асляпляльнае асвятленне, спецыяльныя сродкі», – Заявіў ён.

Паводле Брылёва, Генпракуратура Беларусі накіравала ў савет міністраў, а таксама ў Палату прадстаўнікоў копіі матэрыялаў крымінальнай справы ў пяці тамах на рускай і англійскай мовах «з просьбай арганізаваць іх перадачу міжнародным і еўрапейскім структурам, у тым ліку Еўрапарламент, для дачы прававой ацэнкі».

У эфіры ОНТ таксама паказалі некаторыя фрагменты матэрыялаў крымінальнай справы. Напрыклад, прыводзіцца вытрымка з паказанняў іракскага падлетка пра падзеі 16 лістапада 2021 года, які распавядае, што «ў нейкі момант польскія вайскоўцы сталі паліваць уцекачоў у мяжы вадой са спецыяльных машынаў, распыляць газ». Пры гэтым у паказаннях нічога не гаварыцца пра тое, што слезацечны газ і вадамёт польскія памежнікі выкарысталі ў адказ на спробу незаконнага сілавога прарыву мяжы мігрантамі.

Тады, паводле дадзеных польскай пагранслужбы,  пацярпелі 12 польскіх службоўцаў.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»