Валянцін Стэфановіч

Пяць месяцаў, як віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Валянцін Стэфановіч утрымліваецца за кратамі ў СІЗА-1.

Вядома, што праваабаронца з пнеўманіяй ляжыць у турэмным шпіталі, але, паводле яго слоў, ужо ідзе на папраўку.

Свой ліст на волю Валянцін напісаў 11 снежня – на наступны дзень пасля Міжнароднага дня правоў чалавека, паведамляюць ягоныя калегі.

«Учора было наша прафесійнае свята – Міжнародны дзень правоў чалавека. Не ведаю, ці адзначылі вы яго неяк і ў якім настроі. Але мушу адзначыць, што ўсе гэтыя падзеі і ўсё, што з намі адбылося, яшчэ раз яскрава дэманструюць важнасць нашай місіі, важнасць для ўсяго нашага грамадства і ўсіх людзей.

Мы стаялі каля вытокаў праваабарончага руху Беларусі ў 1990-х, мы былі і застаёмся на вастрыі, заўсёды з нашым народам. Вось і цяпер наша пасадка ў турму – не што іншае, як адзнака нашай дзейнасці з боку існуючага палітычнага рэжыму.

А для нас гэты крок – максімальная актуалізацыя праблемы палітвязняў. Пасадзіўшы праваабаронцаў у турмы, яны максімальна актуалізавалі гэтую праблему, цяпер яе не абмінеш. Так што ўсё мы рабілі і робім правільна. Мы ж заўсёды з народам. Вось і цяпер мы побач з людзьмі – у турме».

Публікацыя з № 97 газеты “Народная Воля. Падпісацца на газету.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»