Марыя Калеснікава

Як вядома, кіраўнік штаба Віктара Бабарыкі на прэзідэнцкіх выбарах Марыя Калеснікава была асуджана 6 верасня 2021 года на 11 гадоў калоніі. Нягледзячы на жахлівы прыгавор, яна не губляе аптымізму, верыць у тое, што Беларусь і яе грамадзян чакаюць лепшыя часы. Вось яе нядаўняе выказванне:

– Цешыць кожны новы дзень майго жыцця. Нават у турэмнай клетцы мой свет – гэта выдатныя, дарагія мне людзі, якія хоць і далёка, але побач са мной, гэта вялікае, вечнае мастацтва, музыка, кнігі, добрыя лісты і любоў. Я дакладна ведаю, што гэтыя дзіўныя часы скончацца, а ўяўляеце, якія мы будзем шчаслівыя бачыць і абдымаць адзін аднаго?!

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»